Беларускія футбалісты адправіліся ў Андору на матч еўракваліфікацыі
Фота з архіва
8 верасня, Мінск . Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі адправіліся ў Андору на чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2024 года,
У суботу, 9 верасня, на полі Нацыянальнага стадыёна ў Андора-ла-Велья беларусы правядуць першы паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — іспанца Карласа Аласа Ферэра. Сустрэчу з камандай Андоры будзе судзіць брыгада арбітраў з Албаніі, якую ўзначаліць Эльдар’ян Хаміці.
Пасля чатырох сустрэч у кваліфікацыйнай групе І беларускія футбалісты маюць 3 ачкі, перамогшы каманду Косава (2:1). У пасіве паражэнні ад Швейцарыі (0:5), Румыніі (1:2) і Ізраіля (1:2). Турнірнае становішча пасля 4 тураў: Швейцарыя — 10 ачкоў, Румынія — 8, Ізраіль — 7, Беларусь — 3, Косава — 3, Андора — 1.