Спорт

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі 36 узнагарод юніёрскага першынства Расіі

31 ліпеня, Мінск . Беларус Уладзіслаў Саковіч заваяваў серабро ў апошні дзень адкрытага першынства Расіі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і юніёрак, якое завяршылася ў Саранску,

У вагавой катэгорыі 109 кг Саковіч паказаў другі рэзультат у суме дваябор’я — 355 кг.

Усяго на спаборніцтвах у мардоўскай сталіцы юныя беларускія цяжкаатлеты сталі ўладальнікамі 36 узнагарод, 15 з якіх залатыя. Таксама ў медальнай скарбонцы зборнай Беларусі 15 сярэбраных і 6 бронзавых медалёў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»