Спорт
Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай выйшла ў фінал Кубка Расіі на дыстанцыі 200 м на спіне
Фота з архіва
27 ліпеня, Мінск . У Казані прадаўжаюцца спаборніцтвы адкрытага Кубка Расіі па плаванні,
У ранішняй частцы праграмы беларуска Настасся Шкурдай выйшла ў фінал дыстанцыі 200 м плавання на спіне з лепшым рэзультатам 2 мін. 11,06 с.
Вечарам аднаму з лідараў беларускай каманды трэба будзе паспрачацца за ўзнагароды ў процістаянні з лепшымі расійскімі плыўчыхамі. Беларус Канстанцін Курачкін складзе канкурэнцыю расіянам у заплыве на 800 м вольным стылем.
Таксама вечарам беларускія плыўцы выступяць у паўфіналах: Настасся Куляшова (50 м; батэрфляй), Аліна Змушко, Ангеліна Малашчанка (100 м; брас), Руслан Скамарошка (50 м; вольны стыль).