Беларус Сяргей Шаўчэнка перамог на другім этапе велагонкі «Дружба народаў Паўночнага Каўказа»
Фота з архіва
7 верасня, Мінск . У Чачэнскай рэспубліцы прадаўжаецца 31-я шматдзённая велагонка «Дружба народаў Паўночнага Каўказа» з удзелам беларускіх спартсменаў,
На другім этапе спаборніцтваў гоншчыкі пераадольвалі 104 км па горных дарогах рэспублікі. Першым фінішную рысу перасек прадстаўнік веласіпеднага клуба «Мінск» Сяргей Шаўчэнка, перамогу сярод юніёраў атрымаў яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Яраш. Лідарства ў агульным заліку велагонкі, а таксама ў ачковай класіфікацыі захоўвае наш Яўген Каралёк, які напярэдадні паказаў лепшы час на стартавым этапе ў Грозным.
8 верасня на шматдзённай велагонцы «Дружба народаў Паўночнага Каўказа» пройдзе трэці этап, на якім гоншчыкаў чакаюць 102 км па дарогах Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія са стартам у цэнтры Уладзікаўказа. Усяго ўдзел у велагонцы прымаюць больш за сто спартсменаў з Беларусі, Расіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Агульная працягласць дзесяці этапаў складае 1127 км, завершацца спаборніцтвы 16 верасня ў Майкопе.