Эканоміка

Беларусь прадставіць экспазіцыю на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Гане


Фота з архіва

14 верасня, Мінск . Для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Заходняй Афрыкай выставачнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП арганізуе экспазіцыю беларускіх вытворцаў Made in Belarus у рамках 6-й міжнароднай выстаўкі Аgrofood Ghana, паведамілі на прадпрыемстве.

Мерапрыемства пройдзе з 21 па 23 лістапада 2023 года ў горадзе Акра (Рэспубліка Гана).

Agrofood Ghana — гэта міжнародная выстаўка ў галіне сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і ўпакоўкі, інгрэдыентаў, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, прадуктаў харчавання і гасцінічнага бізнесу ў Заходняй Афрыцы.

У мінулай выстаўцы Agrofood & plastprintpack прынялі ўдзел 98 экспанентаў з 22 краін, а менавіта з Бельгіі, Буркіна-Фасо, Егіпта, Францыі, Германіі, Ганы, Венгрыі, Індыі, Ірана, Італіі, Кот-д’Івуара, Марока, Нідэрландаў, Нігерыі, Польшчы, Сьера-Леонэ, Паўднёвай Афрыкі, Іспаніі, Шры-Ланкі, Турцыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і ЗША.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»