БДТУ аб’яўляе дадатковы набор на сем спецыяльнасцей дзённай бюджэтнай формы навучання
Фота з архіва
28 ліпеня, Мінск . Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт аб’яўляе дадатковы набор на сем спецыяльнасцей дзённай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
Вакантныя месцы прапануе хіміка-матэматычны профіль. На спецыяльнасці «тэхналогія шкла, керамікі і вяжучых матэрыялаў» ёсць 26 месцаў, на «электрахімічных вытворчасцях» — 13 месцаў, на «вытворчасці матэрыялаў і ўстройстваў электронікі» — 17 месцаў, на «прамысловых і камунальных сістэмах водападрыхтоўкі і водаачысткі» прапануецца 15 вакантных месцаў, на «прынттэхналогіях» — 14.
Фізіка-матэматычны профіль прыме 16 абітурыентаў на спецыяльнасць «тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей» і 3 абітурыенты — на спецыяльнасць «мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей».
Прэтэндэнтам неабходна мець сертыфікаты ЦТ і (або) ЦЭ: па фізіцы/хіміі — ад 20 балаў і вышэй, па матэматыцы — ад 10 балаў і вышэй, па беларускай (рускай) мове — 10 балаў і вышэй.
Прымуць дакументы ў паступаючых па 6 жніўня з 9.00 да 18.00, у нядзелю, 30 ліпеня, з 10.00 да 16.00.